Прыём у 1 клас

Банеры

СМІ
Регістрацыя сайта

:: ::

Аб музеі

Аб музеі

Музей "Дарога лёну"

Кажуць, што беларусыгэта людзі з валошкавымі вачыма і льнянымі валасамі. І гэта нездарма. Бо лёнспрадвечны спадарожнік беларусаў, ён спакон вякоў дапамагае, падтрымлівае і ахоўвае наш народ, нібы анёлак.

 За гэта яго шанавалі і пеставалі ў полі з вясны да восені. Прадучы і вышываючы, жанчыны давяралі яму свае сакрэты і не хавалі слёз, а мужчынаў лён ахоўваў у гарачыню і сцюжу, на працы і паляванні. Лён суправаджаў чалавека цягам усяго жыцця. Навароджанага заварочвалі ў пялюшкі- “мятлікі”, зробленыя з падала матчынай льняной кашулі, жаніх і нявеста абавязкова мусілі пастаяць на льняным ручніку, каб перайсці ў новае, сямейнае жыццё.

Пазнаёміцца з “беларускім золатам”, дакрануцца да гісторыі лёну мы запрашаем Вас у наш этнаграфічны музей.

 Музей “Дарога лёну” заснаваны ў лістападзе 2006 года. Але яшчэ з 1984 года  ў школе працуюць ткацкія станкі, накоплены вялікі вопыт, багаты матэрыял па ткацтву. З гонарам можна сказаць, што ў 1985 годзе школа ўдзельнічала ў Выставе дасягненняў народнай гаспадаркі ў горадзе Маскве. Работы былі адзначаны дыпломам першай ступені. Ткацкі станок, які ўдзельнічаў у выставе, захоўваецца ў музеі.   


Па пытаннях наведвання музея "Дарога лёну" звяртайцеся, калі ласка, да кіраўніка музея, Лукша Святланы Станіславаўны, па тэлефонах:

(8 01591) 34371 - рабочы,

+375299320403 - вэлком.


Соседние подразделы:
Экспазіцыі
Экскурсія
Фотагалерэя

Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!

Выберыце мову:
Кантакты

(8 01591) 75873
(8 01591) 34371
podolcy_sc@mail.grodno.by

Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобласць, Астравецкі раён, аг.Падольцы, вул.Цэнтральная, д.57
Открыть контакты

Социальный проект
«Гордимся, что научили!»

Мобильное приложение