Прыём у 1 клас

Банеры

СМІ
Регістрацыя сайта

:: ::

Экскурсія

 

Прапануем Вам,
дарагія госці,
экскурсію
“Дарога лёну”

 

 

Давайце пазнаёмімся.
Вас цікавіць маё імя?
Тады адгадайце
загадку пра мяне:

        Білі мяне, білі,
        Білі-калацілі,
        І ў расе мачылі,
        І ў цяпле сушылі,
        На кавалкі рвалі,
        А пасля сушылі,
        А тады круцілі,
        Ды яшчэ маталі,
        А затым бялілі,
        Ды яшчэ качалі,
        А нарэшце сшылі
        Ды на стол паклалі.

- Сапраўды, маё імя –
Лён, або Лянок, як
ласкава называюць
мяне людзі.

 

 

 

- А ці ведаеце вы, як вырошчваюць лён?

-У наш час ўсе работы па вырошчванню лёну выконваюць машыны. А некалі рабілася ўсё ўручную.

-Сеюць мяне ў сярэдзіне
мая. Расту я тры месяцы.
Цвіту блакітнымі кветачкамі,
потым кветачкі ператвараюцца ў каробачкі з насеннем.

-Настае час уборкі лёну з поля. Мяне рвалі і ставілі ў снапочкі.Калі лён выстойваўся, везлі яго ў гумно. Там на таку абівалі каробачкі пранікам – прыладай для абівання. Потым слалі снопікі паблізу вадаёмаў, дзе многа расы. Тут лён вымочваўся 2-3 тыдні. Вымачаны лён сярпамі падымалі і ставілі ў конусы, сушылі, вязалі ў снапы і везлі ў лазню сушыць.

-А далей Лянок
у сенцах лазні мялі
ў мялцы. Аддзялялі
абалонку сцябла –
кастрыцу.
-Потым трапалі, часалі на грэбені
і шчоткамі. Атрыманае валакно спляталі ў касу – валакно часанае. А больш грубае
валакно – кудзелю – захоўвалі скручанай.

 

 

-Далей валакно замацоўвалі на прасніцу з дапамогай спецыяльнай хустачкі і пралі ніткі на калаўроце.
Aтрыманыя ніткі перамотвалі на матавіла - атрымліваліся маткі, якія мылі, фарбавалі. Або намотвалі на вітушку.

 

-На ткацкім станку з ільняных нітак ткалі палатно на кашулі і спадніцы, посцілкі, абрусы, дываны, ручнікі. А яшчэ вілі вельмі моцныя вяроўкі, бічоўкі. Вырабы з лёну вельмі трывалыя, прыгожыя, устойлівыя да гніення.

 

-Запрашаем наведаць наш музей і вы даведаецеся яшчэ больш цікавага і новага пра “беларускае золата”.

 


Соседние подразделы:
Аб музеі
Экспазіцыі
Фотагалерэя

Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!

Выберыце мову:
Кантакты

(8 01591) 75873
(8 01591) 34371
podolcy_sc@mail.grodno.by

Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобласць, Астравецкі раён, аг.Падольцы, вул.Цэнтральная, д.57
Открыть контакты

Социальный проект
«Гордимся, что научили!»

Мобильное приложение