Прыём у 1 клас

Банеры

СМІ
Регістрацыя сайта

:: ::

Энергазберажэнне

Віртуальны музейны пакой

па энергазберажэнні

Энергазберажэнне

Мы не задумваемся пра энергію да таго часу, пакуль у нас не адключаюць святло, ацяпленне або ваду. Калі ж гэта здараецца, то мы не можам паўнацэнна ні жыць, ні працаваць, і нават тыя людзі, якія лічаць сябе цывілізаванымі і культурнымі, у падобных сітуацыях апускаюцца да ўзроўню людзей каменнага веку: яны высякаюць зялёныя насаджэнні, паляць вогнішчы, выкарыстоўваючы для гэтага мэблю, паркет і іншыя падыходзячыя матэрыялы, і г.д.

Першапрычынай усіх энергетычных крыніц, без якіх немагчыма сучаснае жыццё, з’яўляецца сонечнае святло. Сённяшнія крыніцы энергіі класіфіцыруюцца наступным чынам:

  • выкапнёвае паліва (вугаль і гаручыя сланцы, нафта, прыродны газ);
  • ядзерная і тэрмаядзерная энергія;
  • узнаўляемыя энергетычныя рэсурсы (вада, вецер, сонца, тэрмальныя воды, драўніна, торф и др.).

Вытворчасць энергіі аказвае істотны ўплыў на навакольнае асяроддзе. Спальванне выкапнёвага цвёрдага і вадкага паліва суправаджаецца вылучэннем сярністага, вуглякіслага і ўгарнага газаў, а таксама вокісей азоту, пылу, сажы і іншых забруджвальнікаў. Здабыча вугля адкрытым спосабам, як і торфараспрацоўкі, вядуць да змяненння прыродных ландшафтаў, а іншы раз і да іх разрушэння. Разлівы нафты і нафтапрадуктаў пры здабычы і транспарціроўцы здольны знішчыць усё жывое на грамадных тэрыторыях. Не лепшым чынам сказваецца на ландшафтах і раслінным і жывёльным свеце стварэнне інфраструктуры, неабходнай  для вугле-, нафта- і газаздабычы. Атамная энергетыка патанцыяльна небяспечная з-за магчымых аварый на энергаўстаноўках, якія суправаджаюцца выкідваннем у навакольнае асяроддзе радыёактыўных матэрыялаў. Акрамя таго, ёсць праблемы з ядзернымі адходамі, якія застаюцца небяспечнымі на працягу соцень і тысяч гадоў.

У апошнія гады палітыкі і насельніцтва выказваюць заклапочанасць аб такіх глабальных экалагічных праблемах, як кіслотныя дажджы і змяненне клімату, а таксама аб наступствах гэтых працэсаў на навакольнае прыроднае асяроддзе. І хоць энергію можна атрымліваць больш чыстымі спосабамі, выкарыстоўваючы ўзнаўляемыя крыніцы энергіі (сонца, вецер, тэрмальныя воды або драўніну і адходы сельскагаспадарчай вытворчасці), неабходна дакладна разумець, што спосабу атрымання энергіі, які быў бы нейтральным у адносіне да навакольнага асяроддзя, на сённяшні дзень не існуе.

Таму адзін з асноўных выклікаў, якія стаяць перад чалавецтвам, звязаны з вырашэннем энергетычнай праблемы як у вобласці павышэння эфектыўнасці выкарыстання энергіі ў вытворчай і карыстальніцкай сферах, на транспарце і ў быце, так і ў пошуку і распрацоўцы менш прыродаразбуральных крыніц энергіі, прычым менавіта энергазберажэнне неабходна лічыць больш рацыянальным.





Соседние подразделы:
Дзень інфармавання "ШАГ"
Валанцёрскі рух
"Да суседзяў"
Нашы дзеці
Навагодняя дабрачынная акцыя «Нашы дзеці» праходзіць у Беларусі з 10 снежня 2018 года па 11 студзеня 2019 года....
Год малой радзімы - 2018
Астраўцу - 550
Хатынь: трагедыя і памяць
Яны прайшлі дарогамі вайны
Год навукі - 2017. Архіў
Год культуры - 2016. Вынікі

Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!

Выберыце мову:
Кантакты

(8 01591) 75873
(8 01591) 34371
podolcy_sc@mail.grodno.by

Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобласць, Астравецкі раён, аг.Падольцы, вул.Цэнтральная, д.57
Открыть контакты

Социальный проект
«Гордимся, что научили!»

Мобильное приложение