Прыём у 1 клас

Банеры

СМІ
Регістрацыя сайта

:: ::

Год культуры - 2016. Вынікі

30 студзеня 2016 г. вучні 1-4 класаў удзельнічалі ў конкурснай праграме "Якая цудоўная родная мова", а вучні 5-11 класаў - у віктарыне "Помнікі культуры Беларусі". Завяршыліся мерапрыемствы дыскатэкай "Вясёлкавы настрой".


4 і 5 сакавіка 2016 г. прайшлі мерапрыемствы-віншаванні са святам 8 САКАВІКА.


16 красавіка 2016 г. адбылася экскурсія "Таямніцы Ашмянскага края".


6 мая 2016 г. адбыліся святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Перамогі.


15 чэрвеня 2016 г. вучні школы прынялі ўдзел у экскурсіі па маршруту Спонды- Нарач.  Наведалі музей партызанскай славы у Спондах, палюбаваліся прыгажосцю возера Нарач, зайшлі да помніка партызанам.


14 ліпеня 2016 г. група вучняў з бацькамі здзейснілі падарожжа ў сталіцу нашай краіны. У Мінску яны наведалі музей Вялікай Айчыннай вайны, з захапленнем пазнаёміліся з разнастайнасцю жывёльнага свету ў заапарку, палюбаваліся славутасцямі горада. Вярнуліся падарожнікі з добрым настроем і мноствам станоўчых уражанняў.


28 верасня 2016 г. вучні 7-10 класаў наведалі гісторыка-краязнаўчы музей "Спадчына" Міхалішкоўскай СШ.


1 кастрычніка 2016 г. прайшлі святочныя мерапрыемствы да Дня настаўніка.


14 кастрычніка 2016 г. ва ўстанове адукацыі прайшоў святочны канцэрт "Любімым мамам". Прысутныя на канцэрце мамы атрымалі ў падарунак ад дзяцей песні, вершы, танцы, шмат добрых слоў і пазітыўных эмоцый.


12 лістапада 2016 г. адбылася экскурсія вучняў школы ў музей-сядзібу М. К. Агінскага.


9 снежня 2016 г. у бібліятэцы прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя 125-годдзю з дня нараджэння М. Багдановіча.

Вучні 2-4 класаў пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам паэта, класіка беларускай літаратуры. Пасля ім было прапанавана адказаць на пытанні віктарыны.

Сярод вучняў сярэдніх класаў прайшоў конкурс чытачоў вершаў М. Багдановіча. Пераможцамі сталі Шылько Вікторыя (7 клас) і Капуста Габрыела (7 клас).


16 снежня 2016 г. школа вітала ўдзельнікаў занальнага семінара кіраўнікоў музеяў устаноў адукацыі "Экспазіцыйна-выставачная дзейнасць як важнейшая форма работы музеяў устаноў адукацыі. Укараненне інтэрактыўных форм работы".


29 снежня 2016 г. для выхаванцаў і вучняў нашай установы адукацыі прайшло навагодняе свята "Снежная каралева".


Соседние подразделы:
Дзень інфармавання "ШАГ"
Валанцёрскі рух
75 год вызвалення Беларусі
"Да суседзяў"
Нашы дзеці
Год малой радзімы 2018-2020
Астраўцу - 550
Хатынь: трагедыя і памяць
Энергазберажэнне
Год навукі - 2017. Архіў
Школьная зіма 2018-2019

Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!
2018-2020

Выберыце мову:
Кантакты

(8 01591) 75873 (прыёмная)
(8 01591) 33852 (настаўніцкая)
(8 01591) 33806 (дзіцячы сад)
podolcy_sc@mail.grodno.by

Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобласць, Астравецкі раён, аг.Падольцы, вул.Цэнтральная, д.57
Открыть контакты

Социальный проект
«Гордимся, что научили!»

Мобильное приложение