Прыём у 1 клас

Банеры

СМІ
Регістрацыя сайта

:: ::

Знакавыя падзеі 2015 года

14 лютага адбылася творчая справаздача “Шосты дзень – не лішні”. У гульні “Што?Дзе?Калі?” перамагло сяброўства: каманда 8 класа “Спам” і каманда 9 класа “Dream Team” набралі аднолькавую колькасць балаў. Паспяхова прайшло выступленне драматычнага тэатра, які прадставіў п’есу-казку Л.Рублеўскай “Янук, рыцар Мятлушкі!”. Гасцям была прапанавана экскурсія ў музей “Дарога лёну”.


18 лютага 2015 г. на базе нашай УА адбыліся раённыя паседжанні МА настаўнікаў выяўленчага мастацтва і выхавальнікаў дзіцячых садоў рознаўзроўневых груп.


Знакавыя падзеі 2015 года

16 красавіка адбыўся святочны прыём навучэнцаў у  члены   БРПА. 3 дзяўчынкі і 3 хлопчыкі 5 класа сталі піянерамі. Пасля ўрачыстай лінейкі піянеры наведалі магілу ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Будзько Івана Віктаравіча, чыё імя носіць піянерская дружына нашай школы. Свята завяршылася дыскатэкай “Піянерскі салют!”.


Знакавыя падзеі 2015 года

27 красавіка віншаванні на школьнай лінейцы прымала каманда па лёгкай атлетыцы, якая прывезла з раённых спаборніцтваў 9 дыпломаў.


28 красавіка на базе нашай школы адбылося паседжанне раённага ВМА настаўнікаў гісторыі. Педагогі наведалі ўрок у 8 класе, абмеркавалі пытанні па тэме паседжання.


7 мая вучні, настаўнікі і работнікі школы прынялі ўдзел у мітынгу ля помніка загінуўшым землякам, прысвечаным 70-годдзю Вялікай Перамогі. Вучні ўсклалі кветкі ля помніка і на магілах ветэранаў.


11 - 14 мая ва ўстанове адукацыі праводзілася патрыятычная акцыя “Квітней, Беларусь!”, якая прысвечана Дню Дзяржаўнага герба РБ і Дзяржаўнага флага РБ. У рамках акцыі 8 вучняў 9 класа ўступілі ў ГА “БРСМ”. Членскія білеты, значкі і шчырыя віншаванні яны атрымалі ад намесніка дырэктара Лукша Святланы Станіславаўны, ад сакратара п/а ГА “БРСМ” школы Міцкевіч Марыны Баляславаўны і класнага кіраўніка Сінкевіч Святланы Іванаўны. 


20 мая 2015 г. адбылася ўрачыстая сустрэча з земляком-паэтам Станіславам Валодзькам.


29 мая адбылося свята ў выпускнікоў дзіцячага сада нашай установы адукацыі.


30 мая 2015 г. развітальны званок прагучаў для выпускнікоў на ўрачыстай лінейцы “Апошні званок”. Працягам свята стала канцэртная праграма "І прагучаў званок апошні...", якая завяршылася дыскатэкай.


11 чэрвеня 2015 г. прайшоў выпускны вечар. Юнакі і дзяўчаты атрымалі атэстаты і развіталіся са школай святочным канцэртам. Жадаем ім шчаслівай дарогі ў дарослае жыццё!


1 верасня 2015 г. На ўрачыстай лінейцы празвінеў першы званок, які абвясціў аб пачатку новага навучальнага года. Шмат віншаванняў атрымалі вучні, бацькі і настаўнікі, а першакласнікі атрымалі яшчэ і шмат падарункаў. З найлепшымі пажаданнямі Радзіме вучні адпусцілі ў неба рознакаляровыя паветраныя шары - сімвал міру. Так распачаўся "Марафон ведаў аб вайне", які працягнецца ўвесь навучальны год.


і 3 кастрычніка адбыліся святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню настаўніка.


14 кастрычніка 2015 года адбыўся святочны канцэрт "Мама мілая мая". Матулі атрымалі ў падарунак песні, вершы, танцы і словы ўдзячнасці. Пасля канцэрта для ўсіх жадаючых была арганізавана дыскатэка.


30 лістапада 2015 г. адбыўся ўрачысты прыём у члены БРПА: вучні 4 і 5 класаў сталі піянерамі, вучні 2 класа сталі акцябратамі.


28 снежня 2015 г. ва ўстанове адукацыі прайшлі святочныя навагоднія мерапрыемствы "Ёлка ў госці нас заве" і "Час здзяйснення жаданняў".


Соседние подразделы:
Знакавыя падзеі 2018 года
Знакавыя падзеі 2017 года
Знакавыя падзеі 2016 года

Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!

Выберыце мову:
Кантакты

(8 01591) 75873
(8 01591) 34371
podolcy_sc@mail.grodno.by

Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобласць, Астравецкі раён, аг.Падольцы, вул.Цэнтральная, д.57
Открыть контакты

Социальный проект
«Гордимся, что научили!»

Мобильное приложение