Прыём у 1 клас

Банеры

СМІ
Регістрацыя сайта

:: ::

Знакавыя падзеі 2016 года

27 студзеня 2016 г. на савеце аддзела адукацыі, спорту і турызму прайшло ўзнагароджванне па выніках работы сістэмы адукацыі Астравецкага раёна за 2015 год. Наша ўстанова адукацыі адзначана дыпломам "Лепшая ўстанова па арганізацыі харчавання - 2015".


20 лютага 2016 г. каманда "Вспышка" прыняла ўдзел у раённай гульні "Што? Дзе? Калі?" і атрымала дыплом за самы арыгінальны адказ!


4 і 5 сакавіка 2016 г. прайшлі мерапрыемствы-віншаванні са святам 8 САКАВІКА.


Знакавыя падзеі 2016 года

19 сакавіка 2016 г. бацькі нашых вучняў прынялі ўдзел у раённым бацькоўскім сходзе «Небяспека, якая побач. Што неабходна пра яе ведаць?». Сям'я Шылько Івана і Алёны атрымала Падзячнае пісьмо аддзела адукацыі, спорту і турызму Астравецкага райвыканкама.


5 красавіка 2016 г. у рамках "Тыдня лесу" прайшла акцыя "Пасадзі дрэўца".


25 красавіка 2016 г. ва ўстанове адукацыі праведзена інфармацыйная гадзіна, прысвечаная 30-й гадавіне аварыі на Чарнобыльскай АЭС


6 мая 2016 г. адбыліся святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Перамогі.


30 мая 2016 г. прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя завяршэнню навучальнага года: урачыстая лінейка, выступленні школьных тэатраў, вячэрняя канцэртная праграма, дыскатэка.


10 чэрвеня 2016 г. прайшоў выпускны вечар. Ва ўрачыстай абстаноўцы атэстаты атрымалі чацвёра выпускнікоў. Жадаем ім поспехаў у дарослым жыцці!


З 12 па 29 чэрвеня 2016 г. у Падольскім дзіцячым садзе - сярэдняй школе працаваў лагер для пераможцаў прадметных алімпіяд «Олимпионик».


1 верасня 2016 года дадзены старт новаму навучальнаму году. На ўрачыстай лінейцы гучалі пажаданні новых поспехаў і выказваліся падзякі вучням і настаўнікам за плённую працу ў мінулым навучальным годзе.


26 верасня 2016 г. уся школа на лінейцы віншавала пераможцаў раённых спартыўных спаборніцтваў!


12 лістапада 2016 г. адбылася экскурсія вучняў школы ў музей-сядзібу М. К. Агінскага.


19 лістапада 2016 г. на базе нашай установы адукацыі прайшлі занальныя спаборніцтвы па рухомых гульнях сярод вучняў пачатковых класаў. Удзел прымалі каманды  Падольскага д/с - СШ, Рытанскага д/с - СШ, Кемелішкоўскіх я/с - СШ. Перамогу заваявалі вучні нашай школы.


16 снежня 2016 г. школа вітала ўдзельнікаў занальнага семінара кіраўнікоў музеяў устаноў адукацыі "Экспазіцыйна-выставачная дзейнасць як важнейшая форма работы музеяў устаноў адукацыі. Укараненне інтэрактыўных форм работы".


29 снежня 2016 г. для выхаванцаў і вучняў нашай установы адукацыі прайшло навагодняе свята "Снежная каралева".


Соседние подразделы:
Знакавыя падзеі 2018 года
Знакавыя падзеі 2017 года
Знакавыя падзеі 2015 года

Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!
2018-2020

Выберыце мову:
Кантакты

(8 01591) 75873 (прыёмная)
(8 01591) 33852 (настаўніцкая)
(8 01591) 33806 (дзіцячы сад)
podolcy_sc@mail.grodno.by

Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобласць, Астравецкі раён, аг.Падольцы, вул.Цэнтральная, д.57
Открыть контакты

Социальный проект
«Гордимся, что научили!»

Мобильное приложение