Прыём у 1 клас

Банеры

СМІ
Регістрацыя сайта

:: ::

Знакавыя падзеі 2017 года

26 снежня 2017 г. ва ўстанове адукацыі прайшлі навагоднія мерапрыемствы:

ранішнік "Зімовая казка" і дыскатэка "Навагодні карнавал".


21 декабря 2017 г. сотрудники отдела МЧС провели познавательное и занимательное мероприятие с учащимися нашей школы.


15 снежня 2017 г. у Падольскім дзіцячым садзе-сярэдняй школе прайшло раённае МА школьных бібліятэкараў "Роля бібліятэкі ў павышэнні інфармацыйнай граматнасці вучняў".


6 декабря 2017 г. Учащиеся нашего учреждения образования приняли участие в акции "Наши дети", которую проводит Островецкий РУПС Гродненского филиала РУП «Белпочта» совместно с отделом образования, спорта и туризма Островецкого райисполкома.


18 лістапада 2017 г. у спартыўнай зале нашай установы адукацыі прайшлі спартыўныя спаборніцтвы. Удзел прымалі вучні пачатковых класаў Падольскага д/с-СШ, Кямелішкоўскіх я/с-СШ, Рытанскага д/с-СШ.


14 кастрычніка 2017 г. матулі атрымалі ад сваіх дзяцей вішаванні з ДНЁМ МАЦІ.


7 кастрычніка 2017 г. вучні нашай установы адукацыі сумесна з Падольскім лясніцтвам прынялі ўдзел у акцыі Міністэрства лясной гаспадаркі "Чысты лес". У выніку добрасумленнай працы частка лесу была вызвалена ад смецця, а ўдзельнікі акцыі атрымалі зарад бадзёрасці.


1 верасня 2017 г. адбыліся ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя пачатку новага навучальнага года. У гэты ж дзень наша школа адзначыла свой 40-гадовы юбілей.


З 25 чэрвеня па 12 ліпеня 2017 г. на базе нашай установы адукацыі працаваў аздараўленчы лагер "Олимпионик", у якім высокаматываваныя вучні не толькі адпачывалі, але і наведвалі заняткі па любімых прадметах.


9 чэрвеня 2017 г. ва ўстанове адукацыі прайшоў выпускны баль. Ва ўрачыстай абстаноўцы выпускнікі атрымалі атэстаты і словамі ўдзячнасці развіталіся са школай і з дзяцінствам. Жадаем нашым выпускнікам добрай дарогі ў дарослае жыццё!


1 чэрвеня 2017 г. у дзіцячым садзе прайшлі святочныя мерапрыемствы.


30 мая 2017 г. прайшла ўрачыстая лінейка "Апошні званок" і адбыліся святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя завяршэнню навучальнага года.


6 мая 2017 г. прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Перамогі.


4 мая 2017 г. Віншуем пераможцаў раённага этапа алімпіяды для вучняў 1 і 2 ступені агульнай сярэдняй адукацыі!

Прозвішча, імя вучня

Прадмет

Дыплом

Жэгарыс Мілана

беларуская мова

ІІІ ступені

Жэгарыс Данііл

беларуская мова

І ступені

Казлоўскі Дзяніс

беларуская мова

ІІ ступені

Субаткевіч Настасся

беларуская мова

ІІІ ступені

Качкан Дзяніс

нямецкая мова

ІІ ступені

Капуста Габрыэла

нямецкая мова

ІІІ ступені


8 апреля 2017 г. педагоги и родители приняли участие в районном родительском собрании "Закон. Ребенок. Семья. Формирование образа жизни достойного Человека". Благодарственным письмом были отмечены Ильюк Галина Марьяновна и Олег Альфонсович.


7 красавіка 2017 г. у рамках акцыі "Тыдзень лесу" вучні нашай школы прынялі ўдзел у пасадцы дрэў.


29 сакавіка 2017 г. вучні нашай школы наведаліся з экскурсіяй у гімназію №1 г. Астраўца, дзе азнаёміліся з музейнай экспазіцыяй "Астравец старажытны і новы".


7 сакавіка 2017 г. вучні і выхаванцы Падольскага дзіцячага сада - сярэдняй школы павіншавалі сваіх матуляў, бабуляў і ўсіх жанчын з Міжнародным жаночым днём.


10 лютага 2017 г. вучні 11 класа прынялі ўдзел у прафарыентацыйнай сустрэчы з пагранічнікамі.


25 студзеня 2017 г. адбыўся агульнашкольны бацькоўскі сход. На сходзе былі абмеркаваны пытанні па правілах бяспечных паводзін на дарозе, па прафілактыцы ўжывання спайса, наркатычных рэчываў. Даведзена да бацькоў інфармацыя аб выкарыстанні электронных дзённікаў вучняў, а таксама справаздача аб выніках работы ўстановы адукацыі за 2016 год.


19 студзеня 2017 г. у нашай школе прайшло паседжанне метадычнага аб'яднання настаўнікаў матэматыкі раёна. Быў дадзены адкрыты ўрок і абмеркаваны пытанні па тэме "Кантрольна-ацэначная дзейнасць настаўніка і вучняў, работа па карэкцыі ведаў і ўменняў вучняў ва ўмовах арганізацыі дапрофільнай падрыхтоўкі і профільнага навучання ў адукацыйным працэсе па матэматыцы". Пасля завяршэння афіцыйнай часткі гасцям была прапанавана экскурсія ў музей "Дарога лёну".


Соседние подразделы:
Знакавыя падзеі 2018 года
Знакавыя падзеі 2016 года
Знакавыя падзеі 2015 года

Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!

Выберыце мову:
Кантакты

(8 01591) 75873
(8 01591) 34371
podolcy_sc@mail.grodno.by

Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобласць, Астравецкі раён, аг.Падольцы, вул.Цэнтральная, д.57
Открыть контакты

Социальный проект
«Гордимся, что научили!»

Мобильное приложение